Марзалюк шкадуе, што ў Польшчы не дазволяць мэмарыялы беларусам, забітых польскімі нацыяналістамі. Але яны даўно ёсьць
Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, гісторык Ігар Марзалюк заявіў пра неабходнасьць ушанаваньня памяці аб ахвярах «генацыду беларускага народа з боку польскіх нацыяналістаў у гады Другой сусьветнай вайны».