Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

На саміце СНД Лукашэнка агітаваў за расейскую мову, а Такаеў заявіў, што ў Казахстане статус казаскай будзе ўзмацняцца

Пра гэта ён сёньня заявіў на саміце Садружнасьці незалежных дзяржаваў у сталіцы Кіргізстану Бішкеку, піша BPN.


Паводле Лукашэнкі, якія перадае яго прэсавая служба, ініцыятыва прэзыдэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева заснаваць Міжнародную арганізацыю расейскай мовы зьяўляецца «вельмі своечасовай і запатрабаванай». Лукашэнка сьцьвярджае, што многія прадстаўнікі моладзі ў СНД «размаўляюць на расейскай мове горш і слабей, чым на ангельскай і іншых мовах».




«Можам дайсьці да таго, што будзем мець зносіны праз перакладчыка. Нельга страціць мову міжнацыянальных зносінаў, як яе называюць. І потым, я наогул не разумею, а чаму яе павінны страціць? Яна што, шкодзіць нам, нашаму пакаленьню? Не. Яна ня мае шкодзіць і пакаленьню нашых дзяцей», — заявіў Лукашэнка, назваўшы валоданьне расейскай мовай «найвялікшым здабыткам».


Ён сказаў, што яго «цешыць тэндэнцыя ў сярэднеазіяцкіх краінах, уключаючы Таджыкістан, Кіргізстан, Узбэкістан, дзе зьяўляюцца новыя школы і ўнівэрсытэты, у якіх вывучаюць і выкладаюць на расейскай мове».




10 кастрычніка Лукашэнка ўхваліў праект дамовы аб заснаваньні Міжнароднай арганізацыі расейскай мовы. Яе плянуецца падпісаць 13 кастрычніка па выніках саміту СНД.


Як нагадвае агенцтва BPN паводле беларускага перапісу насельніцтва 2019 году, колькасьць беларусаў, якія лічаць сваёй роднай мовай беларускую, зьнізілася з 85,6% у 1999 годзе да 61,2% у 2019-м.


Намінальна 40% школ у краіне — беларускамоўныя, але навучаецца ў іх усяго каля 10% вучняў (крыху больш за 100 тысячаў дзяцей і падлеткаў).




Пра беларускую мову Лукашэнка ў Бішкеку не сказаў ні слова. А прэзыдэнт Казахстану Касым-Жомарт Такаеў на саміце сказаў, што статус казаскай мовы ў Казахстане будзе ўзмацняцца. Ён станоўча выказаўся наконт Міжнароднай арганізацыі расейскай мовы, устаноўчая дамова і статут якой сёньня былі падпісаныя на саміце СНД.


Аднак Такаеў сфармуляваў сваю пазыцыю наступным чынам:


«Меры па прасоўваньні расейскай мовы на прасторы СНД і ў больш шырокім міжнародным маштабе зусім не выключаюць тэндэнцыю ўзмацненьня нацыянальнай ідэнтычнасьці нашых краін. Казахстан будзе працягваць палітыку ўзмацненьня статусу дзяржаўнай казахскай мовы».




 


 

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *