Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Белы дом: КНДР перадала Расеі ўзбраеньне для вайны ва Ўкраіне

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Джон Кірбі выказаў занепакоенасьць з нагоды пашырэньня вайсковых кантактаў паміж Масквой і Пхэньянам, піша Голас Амэрыкі.


Паўночная Карэя нядаўна перадала Расеі партыю ўзбраеньняў, паведамілі ў пятніцу ў Белым доме. Прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі Джон Кірбі назваў гэтую падзею «трывожнай» і выказаў занепакоенасьць з нагоды пашырэньня вайсковых кантактаў паміж Масквой і Пхэньянам.


Белы дом апублікаваў здымак, на якім бачная партыя боепрыпасаў са склада ў Паўночнай Карэі, якая была пагружаная на судна пад расейскім сьцягам, а затым адпраўлена на склад на паўднёва-заходняй мяжы Расеі. Па дадзеных Злучаных Штатаў, пастаўка была ажыцьцёўленая ў пэрыяд з 7 верасьня па 1 кастрычніка.




«Мы асуджаем КНДР за прадстаўленьне Расеі гэтай вайсковай тэхнікі, якая будзе выкарыстоўвацца для нападу на ўкраінскія гарады, забойства мірных жыхароў Украіны і працягу незаконнай вайны, разьвязанай Расеяй», — заявіў Джон Кірбі.


Новыя спадарожнікавыя здымкі сьведчаць аб рэзкім павелічэньні чыгуначнага руху ўздоўж паўночнакарэйска-расейскай мяжы, што ўказвае на тое, што КНДР актыўна пастаўляе боепрыпасы ў Расею, піша Голас Амэрыкі.



Першыя паведамленьні аб магчымым вайсковым партнэрстве Масквы з Пхэньянам зьявіліся ў мінулым месяцы, калі паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын адправіўся ў Расею, каб сустрэцца з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным і наведаць ключавыя вайсковыя аб’екты на Далёкім Усходзе краіны.
Амэрыканская выведная супольнасьць падазрае, што Кім Чэн Ын хоча атрымаць складаныя расейскія зброевыя тэхналёгіі для разьвіцьця сваёй ядзернай праграмы ў абмен на боепрыпасы.




 

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *