У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстаўка нематэрыяльнай спадчыны Беларусі
Экспазіцыя прымеркавана да 20-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На выстаўцы можна азнаёміцца з пяццю элементамі беларускай культуры, якія ўключаны ў спіс сусветных нематэрыяльных каштоўнасцей.