Разгром актывістаў незалежных прафсаюзаў і «Рабочага руху»
Агулам ад красавіка 2022 да жніўня 2023 года было затрымана больш за 35 актывістаў незалежных прафсаюзаў, дагэтуль за кратамі застаецца 18 абаронцаў правоў працоўных.
Artykuł Разгром актывістаў незалежных прафсаюзаў і «Рабочага руху» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У перыяд з 19 па 21 красавіка 2022 года ў Беларусі былі затрыманыя больш за 20 прадстаўнікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Большасць з іх была асуджаная, а некаторыя паспелі адбыць пакаранне. Гэты перыяд можна лічыць пачаткам спланаванага ўладамі разгрому ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі.
Па звестках праваабаронцаў «Вясны», агулам ад красавіка 2022 да жніўня 2023 года было затрымана больш за 35 актывістаў незалежных прафсаюзаў, дагэтуль за кратамі застаецца 18 абаронцаў правоў працоўных, большасць з якіх беларускай праваабарончай супольнасцю былі прызнаныя палітвязнямі. Частка з іх адбывае «хатнюю хімію».
вясна
Artykuł Разгром актывістаў незалежных прафсаюзаў і «Рабочага руху» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.