Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

„Вісла” з Самойлам перамагла „Веспрэм” без Вайлупава ў гандбольнай Лізе чэмпіёнаў

Гандбалісты „Віслы” з беларусам Кірылам Самойлам у складзе здабылі трэцюю вікторыю на фінішы 10-га тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў. У сваім дзясятым паядынку групы B віцэ-чэмпіёны Польшчы ўпэўнена перайгралі ў Плоцку венгерскі „Веспрэм” – 37:30.

Беларускі правы крайні венгерскага клуба Мікіта Вайлупаў з-за траўмы прапускаў гэтую сустрэчу. У папярэдніх матчах Самойла закінуў 5 мячоў, а Вайлупаў 20 разоў закідваў у брамку супернікаў.
Цяпер у Лізе чэмпіёнаў наступіў перапынак, матчы 11-га тура адбудуцца 14-15 лютага наступнага года.

Малашкевіч увайшоў у трэнерскі штаб «Брэста»

Беларускі спецыяліст Алег Малашкевіч увайшоў у трэнерскі штаб «Брэста». Будучы хакеістам Малашкевіч адыграў за «Нёман» 15 сезонаў і завяршыў кар’еру ў 39 гадоў. Спецыяліст працаваў з галоўным трэнерам каманды Сяргеем Пушковым у «Нёмане» і піцерскім «Дынама» з ВХЛ. Апошняе месца працы спецыяліста – інстытут зборных Беларусі. Алег Аляксандравіч быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі U16, а таксама прымаў актыўны ўдзел у працы з хакеістамі малодшых узростаў.

Сідарэнка пакінуў «Славію»

Як паведамляе прэс-служба «Славіі-Мазыр», форвард Кірыл Сідарэнка пакінуў футбольны клуб. Нападнік перайшоў у «Славію» ў ліпені. За гэты перыяд ён згуляў 14 матчаў у чэмпіянаце і 1 у Кубку Беларусі, правёў 1078 хвілін на полі, атрымаў 3 жоўтыя карткі і забіў 4 галы. Сідарэнка двойчы, у верасні і кастрычніку, быў прызнаны найлепшым гульцом месяца.

Нарвежац Тар’ёй Бё выйграў спрынт на другім этапе Кубка свету па біятлоне

У аўстрыйскім Хохфільцэне стартаваў другі этап Кубка свету па біятлоне. Праграму этапа адкрыла мужчынская спрынтарская гонка на 10 км. Лепшы вынік паказаў ветэран нарвежскай каманды Тар’ё Бё, для якога гэта асабістая перамога стала першай з сакавіка 2021 года. Абодва агнявыя рубяжы Бё-старэйшы прайшоў без памылак і на фінішы на пяць секунд апярэдзіў таварыша па камандзе Стурла Лагрэйда, які стаў другім, і таксама адстраляўся чыста. Трэцяе месца з адным промахам заняў Себасцьян Самуэльсан са Швецыі, які дзякуючы гэтаму трапленню на подыум узначаліў агульны залік мужчынскага Кубка свету.

Леброн стаў першым гульцом у гісторыі НБА, які набраў 30+ ачкоў, 5+ падбораў і 5+ перадач за 23 хвіліны ці менш

Лідар «Лэйкерз» Леброн Джэймс стаў самым выніковым у паўфінале ўнутрысезоннага турніру НБА супраць «Новага Арлеана» 133:89. 38-гадовы баскетбаліст набраў 30 ачкоў, 5 падбораў і 8 перадач за 22:32 на пляцоўцы. Ён стаў першым гульцом у гісторыі лігі, які набраў 30 і больш ачкоў, 5+ падбораў і 5+ перадач за 23 хвіліны ці менш. Таксама Леброн хучэй за ўсё ў гісторыі «Лэйкерз» набраў 30 ачкоў. У фінале ўнутрысезоннага турніру «Лэйкерз» згуляюць супраць «Індыяны».

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł „Вісла” з Самойлам перамагла „Веспрэм” без Вайлупава ў гандбольнай Лізе чэмпіёнаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *