Сілавікі зладзілі аблаву на людзей, якія рэгістравалі на атрыманне карты паляка
У «пакаяльным» відэа, якое зрабілі сілавікі, фігуруюць трое мужчын і дзве жанчыны.
Сілавікі зладзілі аблаву на людзей, якія рэгістравалі беларусаў для атрымання карты паляка і выкладалі польскую мовую. Як паведамляе Белсат у «пакаяльным» відэа, якое зрабілі сілавікі, фігуруюць трое мужчын і дзве жанчыны.
Некаторыя з іх – выкладчыкі польскай мовы. Яны рыхтавалі людзей да экзамену для атрымання карты паляка. Некаторыя аказвалі паслугі па дапамозе ў рэгістрацыі на атрыманне карты паляка. Двое мужчынаў заявілі і пра свой удзел у пратэстах-2020.
Адная са школаў польскай мовы, у якой прайшла аблава, мае назву PolskiPro. Цяпер сацсеткі школы выдаленыя, сайт не працуе, а з дзвярэй знялі шыльду. Таксама ў роліку сілавікоў фігуруе дырэктар ТАА «Белтурыст Polska». Пакуль не вядома, ці працягвае сваю дзейнасць гэтая фірма.