Лукашэнка заявіў, што ягоныя словы пра ўдзел у наступных прэзыдэнцкіх выбарах «няправільна зразумелі»
На сустрэчы з актывам Беларускага саюзу жанчын 5 сакавіка Аляксандар Лукашэнка зноў закрануў тэму свайго ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах, заявіўшы, што ягоныя словы «пайду-пайду-пайду» нібыта няправільна зразумелі.