Больш за 2 тыс. работ прыслалі на конкурс малюнка "Выбары вачамі дзяцей"
На працягу трох месяцаў у Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і
моладзі паступалі малюнкі ад дзяцей і моладзі, выкананыя ў розных відах
выяўленчага мастацтва (жывапіс, графіка, змешаная тэхніка, калаж) на
тэму выбараў. У конкурсе прынялі ўдзел 2070 работ.