Галоўчанка на пасяджэнні калегіі МЗС: экспарт павінен быць у прыярытэце
"Нам удалося адаптаваць эканоміку да работы ва ўмовах незаконных і
жорсткіх абмежаванняў, перафарматаваўшы работу на экспартным напрамку.
Па выніках 2023 года аб'ёмы паставак у дружалюбныя краіны перасягнулі
страты экспарту на заходніх, украінскім і іншых рынках на $1,8 млрд", -
сказаў Раман Галоўчанка.