Мігранты, якія незаконна трапілі зь Беларусі ў ЭЗ, паскардзіліся ў Эўрапейскі суд у правах чалавека на Літву, Латвію і Польшчу
Ува ўсіх заявах у розных фармулёўках напісана, што памежнікі Літвы, Латвіі і Польшчы паддавалі мігрантаў рызыцы, бо без вывучэньня асабістых справаў вярталі іх у Беларусь, якую нельга лічыць бясьпечнай.