Беларускі заваявалі бронзу Лігі дружбы па баскетболе 3х3
У заключным раўндзе спаборніцтваў, якія праходзілі ў Смаленску,
падапечныя Наталлі Ануфрыенка перамаглі расійскія каманды "Чырвоная
Пахра" - 14:7 і MSU - 14:12, а вось у паўфінале спатыкнуліся, прайграўшы
баскетбалісткам ЦССТ-ІДЭУ з лікам 9:21. Пераможцам турніру стала
каманда COP-Petersburg.