Новым міністрам абароны Літвы можа стаць Лаўрынас Кашчунас, які прапануе узмацніць абмежаваньні для беларусаў
Старшыня Камітэта нацыянальнай бясьпекі і абароны літоўскага Сэйма Лаўрынас Кашчунас запэўнівае, што гатовы ўзяць на сябе абавязкі міністра нацыянальнай абароны замест Арвідаса Анушаўскаса, які пакідае гэтую пасаду.