Арыштаваны ў Армэніі беларус Максім Вайткявічус папрасіў палітычнага прытулку
24-гадовы беларус Максім Вайткявічус, якога ў пачатку лютага затрымалі на армянскай мяжы, а затым зьмясьцілі пад варту, папрасіў у Ерэване даць яму палітычны прытулак. Пра гэта паведамляе армянская служба Свабоды.