Прафсаюзы вядуць грамадскі кантроль аховы працы ў перыяд палявых работ
Пад увагай прафсаюзных спецыялістаў - вялікі спектр пытанняў, якія
датычацца аховы працы. Гэта гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі,
арганізацыя правядзення работ з мінеральнымі ўгнаеннямі, забеспячэнне
перадрэйсавых медыцынскіх аглядаў вадзіцеляў і механізатараў, наяўнасць
медыцынскіх аптэчак, забеспячэнне санітарна-бытавымі ўмовамі і шмат
іншага.