Колькасьць ахвяр нападу на «Крокус Сіці Хол» узрасла да 143
МНС Расеі апублікавала абноўлены сьпіс загінулых у выніку ўчыненага ў пятніцу 22 сакавіка нападу на падмаскоўную канцэртную залю «Крокус Сіці Хол». У ім 143 імені. Раней паведамлялася аб 140 загінулых.