Мазырскі МПЗ можа стаць «законнай цэльлю» для Ўкраіны, і гэта павінна палохаць беларускія ўлады, — Кныровіч
Бізнэсовец і блогер Аляксандар Кныровіч аналізуе, якія зьмены магчымыя на рынку нафтапрадуктаў пасьля атак украінскіх дронаў на расейскія НПЗ, і расказвае пра мінусы, якія нясе беларускай эканоміцы аднабаковая арыентацыя на расейскі рынак.