Да +25°С у выхадныя і пахаладанне з серады. Сіноптыкі пра надвор'е на 29 сакавіка - 3 красавіка
Паводле папярэдняга прагнозу, цэнтральны месяц вясны перахопіць
анамальнае цяпло, але ненадоўга. Ужо ў сераду атмасферны фронт выцесніць
за межы рэспублікі цёплае паветра і адкрые шлях халаднаватым паветраным
масам з паўночнага захаду Еўропы, у выніку чаго тэмпературны фон
панізіцца, а ў ападках не выключаны мокры снег.