Распачаўся збор сродкаў на адвакатаў для Андрэя Гнёта, якому пагражае дэпартацыя з Сэрбіі ў Беларусь
Суд у Бялградзе разглядае справу аб экстрадыцыі беларускага кінарэжысэра Беларуса Андрэя Гнёта. Яго затрымалі ў кастрычніку 2023 году ў Сэрбіі на запыт беларускіх уладаў, якія абвясьцілі яго ў міжнародны вышук за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў.