Крупко: кваліфікацыя і вопыт парламентарыяў важныя і каштоўныя для краіны
Губернатар падзякаваў парламентарыям за дастойную і важную работу на
карысць Гомельскай вобласці і краіны ў цэлым. Ён адзначыў, што ім
давялося выконваць адказныя задачы на сваёй пасадзе ў няпростых умовах.
Гэты перыяд адзначаны пандэміяй, эканамічнымі санкцыямі, складанымі
палітычнымі і сацыяльнымі абставінамі.