У Расеі суд завочна прыгаварыў прэсавага сакратара Meta Эндзі Стоўна да 6 гадоў калёніі ў справе аб «апраўданьні тэрарызму»
Другі Заходні акруговы вайсковы суд РФ завочна прыгаварыў Эндзі Стоўна, прэсавага сакратара кампаніі Meta, якой належаць сацсеткі Facebook і Instagram, да шасьці гадоў калёніі агульнага рэжыму ў справе аб «апраўданьні тэрарызму» (частка 2 артыкулу 280 КК РФ).