Мабільныя групы за 2023 год выявілі 158 тыс. парушэнняў, 60 працэнтаў з іх - у сферы аховы працы
Намеснік міністра адзначыў, што мабільныя групы, створаныя пры гарадскіх
і раённых выканкамах, актыўна прадаўжаюць сваю дзейнасць. "Мабільныя
групы ўключаюць практычна ўсе наглядныя і кантрольныя органы, а таксама
інспектараў дэпартамента дзяржінспекцыі працы. Іх мэта - аказанне
садзейнічання наймальнікам у захаванні патрабаванняў бяспекі. Па краіне ў
нас 136 мабільных груп", - адзначыў ён.