«Быў данос і на Лукашэнку». Прадстаўнік BePol разьбірае «зьліў даносаў у КДБ» ад «Кібэрпартызанаў»
Каля 40 тысячаў зваротаў у КДБ за дзевяць гадоў здабылі і абнародавалі «Кібэрпартызаны». Чаму і што пішуць людзі ў сілавыя структуры і наколькі гэта масавая зьява ў Беларусі? Наколькі даносы заахвочваюцца таталітарнымі сыстэмамі і наколькі гэта сапраўды шырокая зьява? І ці варта іх абнародаваць?