МЗС Калюмбіі афіцыйна апавясьціла Ізраіль пра разрыў дыпляматычных стасункаў. «Нота аб рашэньні ўраду разарваць з сёньняшняга дня дыпляматычныя дачыненьні зь дзяржавай Ізраіль была афіцыйна ўручана паслу Ізраіля ў Калюмбіі», — гаворыцца ў паведамленьні дыпляматычнага ведамства ў сацсетцы X.