Калюмбія паведаміла Ізраілю пра разрыў дыпляматычных стасункаў
![Калюмбія паведаміла Ізраілю пра разрыў дыпляматычных стасункаў](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-f940-08dc6b9e4cb6_cx0_cy3_cw0_w800_h450.jpg)
МЗС Калюмбіі афіцыйна апавясьціла Ізраіль пра разрыў дыпляматычных стасункаў. «Нота аб рашэньні ўраду разарваць з сёньняшняга дня дыпляматычныя дачыненьні зь дзяржавай Ізраіль была афіцыйна ўручана паслу Ізраіля ў Калюмбіі», — гаворыцца ў паведамленьні дыпляматычнага ведамства ў сацсетцы X.