На шматтысячным мітынгу ў Ерэване патрабавалі адстаўкі прэм’ера Пашыньяна
Некалькі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Ерэвану на мітынг з патрабаваньнем адстаўкі прэмʼер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна. Нагодай стала дэлімітацыя мяжы з Азэрбайджанам.