"Вынікі ўражальныя". Чабатар расказаў аб рабоце эканомікі ў студзені-красавіку
"Вынікі за чатыры месяцы ўражальныя, - сказаў Юрый Чабатар. - Рост
валавога ўнутранага прадукту 105,1 працэнта - да мінулага перыяду
прырост цэлы пункт. У нас дабаўляе прамысловасць - больш за 7 працэнтаў,
растуць тыя сектары, на якія мы ў гэтым годзе рабілі стаўку".