Забарона на наведванне лесу захоўваецца ў 14 раёнах Беларусі
Па стане на раніцу 21 мая, забарона ўведзена ў Брэсцкім, Жабінкаўскім,
Іванаўскім, Камянецкім, Кобрынскім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім
раёнах Брэсцкай вобласці. Гэта датычацца таксама Мастоўскага,
Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Шчучынскага раёнаў
Гродзенскай вобласці, Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.