Артысты Вялікага тэатра Беларусі ўпершыню выступяць на сцэне Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу
У Санкт-Пецярбург адправіўся творчы дэсант у складзе 159 чалавек: аркестр, хор, вядучыя оперы і адміністрацыйная група. Калектыў прадставіць нацыянальную оперу "Дзікае паляванне караля Стаха".