Лукашэнка лічыць Кітай асноўным стаўпом і апорай у БРІКС
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што БРІКС - гэта маладая арганізацыя, і ёй яшчэ развівацца і развівацца. "Усё толькі пачынаецца. Працэсы бурныя ў свеце, і добра, што існуе такая арганізацыя. Для перспектывы, для развіцця гэтай арганізацыі Кітай неацэнны", - упэўнены Прэзідэнт.