Удзел у першым мерапрыемстве такога фармату ў нашай краіне прынялі беларускія спартсмены і артысты, а таксама госці з Расіі і Кітая. Шоу было падзелена на 12 тэматычных раздзелаў. Прымай вечара стала бронзавая медалістка Алімпіяды ў Токіа ў мастацкай гімнастыцы Аліна Гарнасько, якая прадставіла тры праграмы.