Гомельскі філіял дзяржаўнага прадпрыемства «БелЮрЗабесьпячэньне» выставіў на аўкцыён мінівэн Mercedes-Benz Vito з украінскімі нумарамі, які належыць раней асуджанай у Беларусі па абвінавачаньні ў шпіянажы жыхарцы Чарнігава Натальлі Захаранка, заўважыла выданьне «Флагшток».