Канаіст Савельеў і байдарачнік Траццякоў перамаглі ў спрынце на чэмпіянаце Беларусі
Заключным відам праграмы 9 ліпеня стаў вырашальны заезд у мужчынскай каноэ-адзіночцы на 200 м. Перамогу ў спрынце з вынікам 37,364 сек атрымаў Станіслаў Савельеў, які ўсяго на адну дзясятую секунды апярэдзіў Глеба Чабатарова. Трэцім стаў Андрэй Жолабаў.