Добавить новость

Леанід Судаленка: Будзем даказваць у судах, што дэкрэт не мае права на жыццё

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пачаўся разгляд справы Марыі Тарасенкі супраць выканаўцаў Дэкрэта “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”. Гамяльчанка заявіла пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды ад дзейнасці так званай “камісіі па садзейнічанні занятасці” і чыноўнікаў з абл- і гарвыканкаму. Марыя Тарасенка ацаніла нанесеную шкоду ў 1 тыс. беларускіх рублёў. 

– Яны мяне шантажуюць тым, што будзе камуналка павялічана. Мяне схіляюць да таго, што, маўляў, ты не працуеш і ўсё… Яны не хочуць прызнаць, што гэта парушае маё канстытуцыйнае права на працу. І сам дэкрэт №3, магу сказаць не як юрыст, а як грамадзянін, ён мае шмат недаказанасці.

Інтарэсы Марыі Тарасенкі ў судзе прадстаўляе прававы інспектар незалежнага прафсаюза РЭП Леанід Судаленка.

– Тут мы бачым, што дзяржаўныя службоўцы прынялі рашэнне ісці ў ва-банк. Ну што ж.. Калі ва-банк, дык ва-банк. Калі рашэнне ў панядзелак будзе не на нашу карысць, то мы з Марыяй Тарасенкай пойдзем у апеляцыйную інстанцыю. Будзем даходзіць да Вярхоўнага суда, каб паказваць, што гэты дэкрэт не мае права на жыццё.

Рашэнне па пазове Марыі Тарасенкі супраць выканаўцаў Дэкрэта “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” будзе агучанае 18 сакавіка. У выпадку, калі суддзя Чыгуначнага райсуда Ілля Свірыдаў адмовіць у патрабаваннях пазоўніка, Марыя Тарасенка намераная і далей змагацца за свае правы.

У адноўленым Дэкрэце “Аб дармаедах” для грамадзян, якія будуць аднесеныя да катэгорыі  „не занятых у эканоміцы”, прадугледжаныя падвышаныя тарыфы за камунальныя плацяжы, а ў некаторых выпадках прымусовая праца.

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Гомеле

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час в Гомеле и Гомельской области

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *