У Гомелі з аўкцыёну прадаюць дом, дзе жыў старшыня гарвыканкаму Піліпец, асуджаны за карупцыю
На афіцыйным сайце абласнога фонду «Гомельаблмаёмасьць» зьявілася малапрыкметная абвестка: 2 чэрвеня фонд ладзіць адкрыты аўкцыён па продажы аднапавярховага блёчнага, абліцаванага цэглай жылога дома з падвалам, ценявым навесам, агароджай, весьнічкамі, брамай, дваровым пакрыцьцём. У ім чатыры пакоі, агульная плошча жылога памяшканьня — 150 квадратных мэтраў. Зямельны ўчастак плошчаю 0,1031 га даецца ў арэнду на 99 гадоў. Побач працякае рака Сож. Лот як лот, нічога асаблівага, калі б не адрас дома, выстаўленага на продаж: Пралетарская, 36. Читать дальше...