Сёння сярэднявечную гісторыю Гомельшчыны немагчыма ўявіць без прац гэтага таленавітага вучонага. А пачыналася ўсё для Алега Макушнікава, тады вучня школы № 10 імя А. С. Пушкіна г. Гомеля, з пошуку цікавых знаходак у гомельскім парку. Кераміка, кавалачкі круглага шкла... Было цікава: што гэта за прадметы, адкуль яны ўзяліся, як іх выраблялі і імі карысталіся людзі? Шукаў адказы на свае пытанні ў даведніках і энцыклапедыях, у тым ліку па гісторыі і археалогіі.