17 ліпеня ў Менску прайшоў XVII справаздачна-выбарчы зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Як паказалі выбары новага партыйнага кіраўніцтва, у Анатоля Лябедзькі, які ачольвае партыю ўжо 16 гадоў, зьявіўся сур’ёзны супэрнік — Васіль Палякоў з Гомеля.