Навабеліцкі раённы суд Гомелю разгледзіць адміністрацыйную справу ў дачыненьні да былога супрацоўніка дэпартамэнту аховы МУС Васіля Варушчанкі паводле артыкулу 9.22 КаАП — публічная абраза, ганьбаваньне дзяржаўных ды іншых нацыянальных моваў, стварэньне перашкодаў і абмежаваньняў у карыстаньні імі, пропаведзь варожасьці на моўнай глебе.