Першая справа “дармаеда супраць падатковай інспекцыі”, якую разглядаў суд Гомеля, відаць, стала і апошняй. Як паведаміў Еўрарадыё праваабаронца Леанід Судаленка, скаргу ў суд Віктара Рубцова, якога мясцовыя падаткавікі палічылі дармаедам, суд не стаў нават разглядаць. “Гэта быў другі “дармаед” які прайшоў дасудовы парадак аспрэчвання і звярнуўся ў суд. У той жа суд Цэнтральнага раёна Гомеля...