«Залатая калекцыя беларускай песнi» ў Салiгорску: Саша Нэма зрабiў сюрпрыз гамяльчанам i Аляксандру Саладухе!
Вялiкi гастрольны тур «Залатая калекцыя беларускай песнi» працягвае крочыць па краiне. Другiм прыпынкам на карце роднай Беларусi пасля Салiгорску стаў горад над Сожам – Гомель!
Яшчэ да пачатку доўгачаканага канцэрта вялiкая каманда «Сталiчнага тэлебачання» распачала плённую працу. Устаноўка святла, растаноўка камер…
I ўсё гэта дзеля таго, каб жыхары другога па велiчынi горада нашай Радзiмы змаглi на ўласныя вочы пабачыць сапраўднае свята.