Аформіць дакументы TAX FREE можна праз інтэрнэт
Новаўводзіны польскай мытнай службы - афармленне дакументаў TAX FREE праз інтэрнэт пакупнікамі і прадаўцамі - спрыяе хутчэйшаму і нескладанаму перасячэнню польска-беларускай мяжы.
Карыстацца гэтым спрашчэннем заахвочвае прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:
- Гэта ўсё ўплывае на тое, што мытнае афармленне займае менш часу, і менш часу людзі трацяць на чаргу. Горача заахвочваем, бо гэта тэхнічная навінка. Зразумела, што не ўсе могуць ёю скарыстацца, бо не ўсе едуць з кампутарамі. Але, калі ёсць такая магчымасць, то зразумела, заахвочваем. Калі патрэбны падрабязнасці, то іх можна знайсці на нашай інтэрнэт-старонцы, даведацца ў супрацоўнікаў мытні, на памежных пераходах, у Мытнай палаце ў Беластоку. Там дапамогуць разабрацца.
На памежных пераходах у Падляшскім ваяводстве ёсць магчымасць бясплатна выйсці ў інтэрнэт праз так званыя "гарачыя кропкі" і самастойна зарэгістраваць дакумент TAXFREE на старонцы мытнай службы granica.gov.pl/Tax Free.