Паглядзелі самага эма-нуарнага «Бэтмэна». Уражанні неадназначныя
Галоўнаму герою кінакоміксаў сусвету DC заўсёды надавалася шмат увагі ў кіно. Цяперашні фільм можна лічыць пачаткам трэцяй маштабнай серыі экранізацыі класічных коміксаў пасля спроб Ціма Бертана з Джоэлам Шумахерам ды Крыстафера Нолана. Да нас навінка дабіралася доўга, але вось нарэшце і мы можам ацаніць яе.