«Магу на Новы год працаваць, але на Раство — ніколі». Як беларусы сустракаюць Божае Нараджэнне
У нядзелю каталікі і пратэстанты адзначаюць адно з самых важных і атмасферных свят — Божае Нараджэнне, але даволі кранальная і атмасферная падзея адбываецца напярэдадні Раства, калі сям'я з першай зоркай сядае за стол, а пасля рушыць у храм. Называецца такая перадкалядная вячэра вігілія, альбо посная куцця. Мы даведаліся пра яе сэнс, сімволіку і паглядзелі, якія стравы гатуюць у гэты дзень.