Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Парк Крыкалы

Калі душа ваша патрабуе адчуванняў часоў мінулых, накшталт апісаных у “Чорным замку Альшанскім” Уладзіміра Караткевіча, то вам патрэбна менавіта сюды  —  у Крыкалы. Узнікненне гэтай цудоўнай мясціны адносяць да канца 18 – пачатку 19 стагоддзя.Тады,у маляўнічым месцы на сямі пагорках,пачалася закладка парку ландшафнага  тыпу плошчай каля 15 га. Парк ствараўся вакол сядзібы тагачасных гаспадароў. Усходняй мяжой сядзібы з’ўляецца рака Заражанка, паўднёва-заходняй часткай  —  дарога Дунілавічы – Варапаева. Уезд у сядзібу пачынаўся з гэтай самай,абсаджанай векавымі дрэвамі, дарогі. Злева ад уезду,на невялікім пагорку,стаяла капліца,невялікі малельны будынак. Крыху далей,справа ад дарогі,высока ў неба білі струмяні фантана. Масіўная,цалкам каменная ёмістасць ад гэтага фантана яшчэ зусім нядаўна была выкапана для гаспадарчых патрэб. Вакол фантана быў закладзены дэндралагічны сад са шматлікіх дрэў і кустоў з розных куткоў  свету. Упіралася дарога ў каменны палац,уваход у які ахоўвалі дзве скульптуры львоў.Перад пачаткам 1-й Сусветнай вайны палац пачалі перабудоўваць,але калі пачалася вайна,то работы былі прыпынены. У час вайны ён наогул быў спалены і больш не аднаўляўся. Ад былой сядзібы застаўся свіран і два паўразбураныя гаспадарчыя будынкі. Гэтыя дзве пабудовы цікавыя сваёй архітэктурай  —  фасад каменны, а астатняя частка будынка драўляная, таксама ўражвае якасць каменных работ тагачасных майстроў. Да нядаўняга часу будынкамі карысталіся для гаспадарчых патрэб. Побач з будынкамі  —  сістэма сажалак,якія зараз вельмі зараслі,але ў іх праглядаецца стройная водная сістэма,пры якой вада пастаянна замянялася. У 50-х гадах мінулага стагоддзя тут быў створаны калгас “1-ае мая”,потым размяшчалася база нарыхтоўчай канторы,зноў калгасная ферма,якая зараз не дзейнічае. Дарога за былым палацам агінае ўзгорак і вядзе на поўнач. Справа ўзвышаецца пагорак,які называюць “Лысай гарой”. Гэта паросшая зараснікам ляшчыны гара з’ўляецца самай высокай кропкай парку. Паданні сцвярджаюць,што на вяршыні гэтага ўзгорка ніколі не растуць дрэвы,паколькі там у поўнач збіраюцца чэрці і правяць “шабаш”(ігрышчы). З гары адкрываюцца маляўнічыя краявіды на мястэчка Дунілавічы і наваколле. Наступная знакавая кропка  —  “Чортаў камень”. Разам з “Лысай гарой” ён з’яўляецца самым знакамітым месцам парку.Гэта вялікі камень з плоскай паверхняй,па форме крыху нагадвае сэрца. Раней на паверхні можна было разгледзець адбітак,нагадваючы след ступні,зараз ён амаль незаўважны.Побач з каменем добра прагледжваюцца рэшткі аднайменнага маста праз глыбокую расселіну. Існуе некалькі легенд аб гэтым месцы. Яны сцвярджаюць,што гэты мост быў сплецены з лазы,а мясцовы пан праязджаў па ім у брычцы на пары коней, бавіў час з чарцямі і гуляў з імі на камяні ў карты. Як бачым,шмат чаго ў гэтых месцах звязана з “чартаўшчынай”. Сапраўды, у гэтых месцах чалавека агортвае незразумелая аўра таямнічасці,дыханне былых часоў. Здаецца вось-вось на зарослых сцяжынках з’явяцца постаці паненак у белых сукенках або праімчыць панская карэта. Калісьці на пасыпаных пяском сцяжынках,сярод дагледжаных дрэў, віравала жыццё,а зараз застаўся подых тых падзей. Насупраць Чортавага маста могілкі,дзесятак-другі пахаванняў. Гады нараджэння пахаваных  —  канец 18 – пачатак 20 стагоддзяў. На жаль,усе пахаванні былі раскапаны і разрабаваны,але па ініцыятыве мясцовай улады і касцёла, з дапамогай мясцовага фундатара,могілкі адноўлены і занава асвечаны. Тут перасячэм умоўную мяжу парку і агледзім рэшткі вадзянога  млына на крыніцы. Застаецца толькі здзіўляцца разумнаму вядзенню гаспадаркі тагачаснымі ўладальнікамі сядзібы. На адной крыніцы створана водасховішча і пабудаваны невялікі вадзяны млын,які забяспечваў размол зерня для гаспадаркі. Дно ручая.што цячэ з крыніцы,мае іржавы колер,магчыма,вада мае завышанае ўтрыманне нейкага элемента. За крыніцай  —  лес,у якім не сусрэнеце ні адной вужакі,кажуць да гэтага часу дзенічае замова пана. Так выглядае цікавае ў многіх адносінах,але малавядомае месца Крыкалы. Нядаўна  на гэты парк звярнуў увагу старшыня МЭГА “Прырода і мы” Лысёнак А.К.  Па яго ініцыятыве, на грошы фонда, было праведзена частковае добраўпарадкаванне парка і пракладзена экалагічная сцяжынка. Праз раку Заражанка  перакінуты 15-метровы каваны мост, для  бліжняй крыніцы выраблены і ўстаноўлены зруб і альтанка, на Лысай гары і ля маста абсталяваны месцы для заняткаў і адпачынку. Расчышчана цэнтральная дарога,пракладзены сцяжынкі да знакавых месц. На ўездзе размешчаны інфармацыйны стэнд, указальнікі. Парк стаў прыгодным для наведвання  школьнікамі і дарослымі. из ист: https://dunilovichi.wordpress.com Еще нет просмотров

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

«112» опубликовал видео того, как машина снесла подростка на электросамокате

To Body: лучшие друзья путешественника

Около 100 тыс детей появились на свет в стенах роддома Химок за полвека работы

В Москве иномарка сбила самокатчика-подростка

Музыкальные новости

KP: муж изменял Алсу последние 10 лет

Полина Максимова стала новым амбассадором подписки Газпром Бонус

Спорт: развитие и повышение доступности для граждан

"Спартак" и "Оренбург" сыграли вничью в заключительном матче РПЛ

Новости России

«Юмор FM» подарит миллион за улыбку 31 мая

Путин встретился с главой Ингушетии Калиматовым

«112» опубликовал видео того, как машина снесла подростка на электросамокате

Около 100 тыс детей появились на свет в стенах роддома Химок за полвека работы

Экология в России и мире

Компания ICDMC приняла участие в торжественном открытии выставки “Тульское качество”

Gucci, коллекция Resort 2025

Россиянам озвучили цены на отдых в Крыму, которые приятно удивили

Компания ICDMC приняла участие в торжественном открытии выставки “Тульское качество”

Спорт в России и мире

Абсцесс остался позади // Андрей Рублев первым из игроков топ-10 вышел во второй круг

Повернення Калініної до топ-50 та втрачені позиції Світоліної. Оновлені тенісні рейтинги WTA та ATP

Теннисистка Петрова: Карацеву не хватает игровой уверенности

Российский теннисист Сафиуллин опустился на две позиции в рейтинге ATP

Moscow.media

Объявлена цена первой модели новой российской марки Xcite

На закате.

Российские туристы назвали города, где лучше путешествовать в одиночестве

Аделина Панина: какие элементы фэншуй должны быть на кухне, чтобы есть и худеть







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *