Лынтупы – гэта вёска Пастаўскага раёна, Віцебскай вобласці Беларусі. Адной з асноўных архітэктурных славутасцяў вёскі Лынтупы з’яўляецца касцёл Святога Апостала Андрэя. У некаторых крыніцах згадана, што храм асвечаны ў імя Святога Андрэя Баболі, аднак афіцыйны сайт Каталіцкай царквы ў Беларусі падкрэслівае, што храм і парафія носяць імя Апостала Андрэя. Дарэчы, вёска Лынтупы ўпершыню згадваецца у 1459 годзе менавіта ў сувязі з будаўніцтвам на гэтым жа месцы першага, тады яшчэ драўлянага касцёла імя Святога Апостала Андрэя. Ну а сучасны храм быў пабудаваны ў 1914 годзе на цэнтральнай плошчы вёскі. У савецкі час прадпрымаліся спробы зачыніць касцёл, аднак у парафіянаў атрымалася яго адстаяць. Менавіта таму, да нашых дзён гэты …
читать дальше →