Суды і выракі 11 чэрвеня: за «распальваньне варожасьці» маладэчанца асудзілі на 4 гады калёніі
![Суды і выракі 11 чэрвеня: за «распальваньне варожасьці» маладэчанца асудзілі на 4 гады калёніі](https://gdb.rferl.org/A6C2A8FB-9FB8-4885-AED6-13BF0F644410_cx0_cy8_cw0_w800_h450.jpg)
У Менскім абласным судзе 11 чэрвеня завяршыўся судовы працэс у крымінальнай справе супраць жыхара Маладэчна Дзяніса Сырца. Судзілі яго за камэнтары ў мясцовым тэлеграм-чаце «Молодечно для жизни Chat».