Эўразьвяз фінансуе беларускія гарады, якія зьмяншаюць колькасьць парніковых газаў
6 беларускіх гарадоў — Магілёў, Клічаў, Вілейка, Шаркаўшчына, Ветка і Орша далучыліся да эўрапейскай Дамовы мэраў па клімаце і энэргіі. 23 беларускія гарады ўжо ўключыліся ў праграму, якая ахоплівае 7204 населеныя пункты па ўсёй Эўропе.