Юлія Слуцкая, Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова сталі ляўрэтамі прэмій у Польшчы
Заснавальніцу беларускага «Прэс-клюбу» Юлію Слуцкую ўзнагародзілі прэміяй Міжнароднай асацыяцыі прэс-клюбаў за свабоду слова, паведаміў «Белсат».
Узнагароду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай назвалі знакам салідарнасьці з усімі рэпрэсаванымі журналістамі Беларусі. Прэмію імя Дарыюша Фікуса, польскага журналіста і выдаўца, уручаюць з 1998 году, і гэта першы раз, калі ёй уганаравалі не палякаў.