Добавить новость
Тэлеканал "Беларусь 3"
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

“Рэха Анімаёўкі-2023”: якасная анімацыя з розных краін свету на тэлеканале “Беларусь 3”

23 верасня тэлеканал “Беларусь 3” пакажа адразу 10 анімацыйных фільмаў-удзельнікаў фестывалю “Анімаёўка-2023”.

 

З 25 па 27 верасня ў Магілёве і Магілёўскай вобласці пройдзе XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2024”. Напярэдадні масштабнага форума тэлеканал “Беларусь 3” прапануе гледачам акунуцца ў свет анімацыі і пакажа мультфільмы, якія ўдзельнічалі ў конкурснай праграме фестывалю ў мінулым годзе.

 

Распачне паказ у 16:35 анімацыйны альманах з чатырох эпізодаў вытворчасці кінастудыі “Беларусьфільм” – “Навагодні калейдаскоп”. Так, эпізод “Каробка” (рэжысёр Віталь Андрасюк) – гэта кранальная гісторыя маленькага хлопчыка, які напярэдадні Новага года знаходзіць сям’ю. Пра тое, што можа адбыцца, калі выпадкова змяшаюцца лета і зіма, распавядзе эпізод “Лета зімой” (рэжысёр Юлія Пінцак). Галоўная гераіня эпізода “Місія невыканальная” (рэжысёр Данііл Жугжда) прыдумала хітры план злову Дзеда Мароза ў навагоднюю ноч і тым самым дадала клопатаў свайму бацьку, які намагаецца любой цаной захаваць веру дзяўчынкі ў цуды. А ў эпізодзе “Навагоднія прыгоды” (рэжысёр Яна Арыстова-Галіноўская) ужо Дзед Мароз паспрабуе адарваць дзяцей ад гаджэтаў і вярнуць у рэальнасць.

 

У 16:55 стужка “Леў велічынёй з далоньку” (Расія, рэжысёр Аксана Готчыева) распавядзе гісторыю ільвяня, які трапіў у восеньскі лес і шукае свой дом. Адразу пасля ў эфіры мультфільм “Слон і цётка” (Расія, рэжысёр Ганна Мальгінава). Маленькі слон трапляе ў кватэру да хлопчыка Мацвея. Каб мама Мацвея не выявіла слана, хлопчык хавае яго ў шафе. Але ці доўга ён здолее трымаць у сакрэце новага сябра?

 

Працягне спецыяльны паказ стужка “Боксфокс” (Іспанія, рэжысёры Анхела Ронка Нуньес, Хуан Хасэ Рамэра Корціна, Аўрора Гансалес Сегура). Бясстрашны ліс адправіцца ў падарожжа па небяспечным свеце фантазій, каб знайсці дзяўчыну, выява якой адлюстравана на загадкавым жэтоне.

 

Гісторыю пра хлопчыка Малко і яго незвычайных слязах распавядзе мультфільм “Слёзы” (Іспанія, рэжысёр Соня Эстэвес Фернандэс).

 

“Нябесны дом” (Іспанія, рэжысёр Ноэмі Йім) перанясе ў змрочную будучыню, дзе робаты вучаць дзяўчынак быць добрымі. Ці атрымаецца ў людзей змяніць сітуацыю і вярнуць сабе свабоду?

 

Завяршыцца анімацыйны паказ у 17:15 натхняльнай стужкай “Надзея – мара з адкрытымі вачыма” (Індыя, Уршыта Тандон). Непахісная рашучасць хлопчыка-інваліда прыводзіць да таго, што ён становіцца астранаўтам, пераадольвае перашкоды, каб узняць Індыйскі сцяг на Месяцы.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *