Сола для цымбалаў. Як музычны інструмент стаў сімвалам беларускай культуры?
Хто з беларусаў не чуе сэрцам голас цымбалаў? "Каб любіць Беларусь нашу
мілую, трэба ў розных краях пабываць"… Бадай, немагчыма ўявіць
знакамітую песню Ігара Лучанка на верш Алеся Ставера іначай, чым у
тэмбры цымбалаў, хаця стваралася яна адмыслова для "Песняроў".